Следчы камітэт правярае абставіны траўмавання рабочага на будаўніцтве АЭС

Источник материала:  
07.12.2016 19:23 — Разное
Следчы камітэт правярае абставіны траўмавання рабочага на будаўніцтве АЭС
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

Следчы камітэт правярае абставіны траўмавання рабочага на будаўніцтве Беларускай АЭС у Астравецкім раёне. Няшчасны выпадак адбыўся 2 снежня. Мужчына спатыкнуўся на лесвіцы і ўпаў, атрымаў пералом сцягна, пагрозы яго жыццю няма, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Нядаўна ў СМІ з'яўлялася неафіцыйная інфармацыя пра гібель на будаўніцтве АЭС рабочага. Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларуская атамная электрастанцыя" ў сераду пракаментаваў сітуацыю. Было афіцыйна заяўлена, што гэта не адпавядае сапраўднасці.

Трагічныя выпадкі на будаўніцтве АЭС здараліся раней.У жніўні 2016 года 43-гадовы мантажнік загінуў ад траўмавання металічным балонам.

←Экономический эксперт о росте золотовалютных резервов страны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика