Дзяўчына, якая забрала вопратку на 2500 долараў, сама прыйшла ў міліцыю
06.12.2016 19:25
—
Разное
Фота: ГУУС Мінгарвыканкама
6 снежня ў мінскую міліцыю звярнулася дзяўчына, якая напярэдадні забрала чужыя пакеты з мужчынскай вопраткай на 2500 долараў. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, дзяўчына прышла пасля таго, як пабачыла ў СМІ, што яе шукаюць праваахоўнікі.
Акрамя таго, супрацоўнікі крымінальнага вышуку атрымалі некалькі тэлефанаванняў ад грамадзян, якія паведамілі, што хочуць дапамагчы ў пошуках дзяўчыны і паведамілі звесткі пра яе.
Як паведамлялася раней, пакупнік адной з крамаў у цэнтры Мінску выйшаў з пакупкамі і паставіў іх на зямлю, калі яму затэлефанавалі на мабільнік. Пасля размовы ён забыў забраць пакеты, сеў у аўто і паехаў. Пакеты з брэндавай вопраткай забрала дзяўчына, якую пачалі шукаць мінскія праваахоўнікі.