У Брэсце ў крыві п'янага кіроўцы выявілі 3,97 праміле алкаголя
06.12.2016 09:42
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: sb.by
У Брэсце ў крыві п'янага кіроўцы выявілі 3,97 праміле алкаголя. Здарэнне адбылося ўвечары 4 снежня. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, мужчына ехаў на "Форд Транзіт" і сутыкнуўся з прыпаркаваным "Опелем". Ён там не затрымаўся, выехаў на чырвонае святло на скрыжаванне. Кіроўца ўключыў фары, а сам ехаў на "аварыйцы".
Супрацоўнікі ДАІ хутка зрэагавалі і затрымалі парушальніка. Яны адразу пабачылі, што кіроўца знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, пазней гэта пацвердзіла медасведчанне. Мужчына прызнаўся, што за некалькі гадзін да таго, як сеў за руль, выпіў 200 грамаў гарэлкі.