За месяц галалёдныя траўмы ў Мінску атрымалі 388 чалавек
06.12.2016 10:35
—
Разное

Фота: БЕЛТА
За месяц галалёдныя траўмы ў Мінску атрымалі 388 чалавек, сярод іх — 35 дзяцей. Як паведаміў БЕЛТА урач-метадыст Мінскага гарадскога цэнтра экстраннай меддапамогі Мікалай Тукала, найчасцей дыягнаставаліся ўдары і расцяжэнні, шпіталізацыя спатрэбілася 52 пацярпелым. Паводле слоў Тукалы, рост колькасці галалёдных траўмаў адзначаецца ў перыяд адлігі з паніжэннем тэмпературы ў начны час, а таксама пасля снегападу.
У сталіцы было зарэгістравана 16 выпадкаў пераахалоджвання, 9 чалавек было шпіталізавана (5 з іх яшчэ знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі).
Рэкамендацыі лекараў наконт таго, як пазбегнуць галалёдных траўмаў, гл. тут.