У аўтааварыі паўтарагадовая дзяўчынка вылецела праз задняе бакавое шкло

Источник материала:  
06.12.2016 11:01 — Разное
У аўтааварыі паўтарагадовая дзяўчынка вылецела праз задняе бакавое шкло
Фота: ДАІ Мінска

Падчас сутыкнення аўтамабіляў на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава ў Мінску пацярпела паўтарагадовая дзяўчынка. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ўначы 5 снежня. Як паведаміў БЕЛТА начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік, кіроўца Mitsubishi Colt выехала на скрыжаванне на чырвонае святло, у выніку чаго адбылося сутыкненне з Renault Megane.

Ад моцнага ўдару паўтарагадовая дзяўчынка, якую маці трымала на руках, вылецела праз задняе бакавое шкло Mitsubishi Colt. Дзіця шпіталізавалі са страсеннем мозгу. Траўмы атрымала і кіроўца.

←Лучшим футболистом Беларуси назван 35-летний Тимофей Калачев

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика