Пад Оршай адна фура ўрэзалася ў другую (фота)
05.12.2016 15:58
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
Апоўдні 5 снежня каля вёскі Юрцава на Аршаншчыне адбылася аўтааварыя з удзелам дзвюх фураў.
Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, аўтамабіль Scania, якім кіраваў 54-гадовы мінчук, уехаў у фуру Volvo, якая стаяла на ўзбочыне. Пры ДТЗ кіроўца аўтамабіля Scania апынуўся заблакаваным у кабіне, а кіроўца Volvo не пацярпеў.
Заблакаванага кіроўцу ратавальнікі дасталі з дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага абсталявання. Медыкі шпіталізавалі яго з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Разглядам ДТЗ займаецца аддзяленне ДАІ Аршанскага РАУС.