Гомельскія падлеткі паказвалі голы зад у вулічную камеру назірання
05.12.2016 17:08
—
Разное
У Гомелі міліцыя шукае групу падлеткаў, якія сарвалі камеру відэаназірання. Перад гэтым адзін з іх дэманстраваў перад відэакамерай свой аголены зад, інфармуе "Белсат".
УУС Гомельскага аблвыканкама абнародавала відэа гэтага здарэння ў сацсетках у інтэрнэце.
На пачатку роліка можна пабачыць, як пад камерай назірання сабраліся пяць падлеткаў. Адзін з іх намотвае на руку баксёрскія бінты, другі паказвае азадак. Трэці хлопец ўскараскаўся на сцяну і пачаў адрываць камеру ад мацавання.
Паведамляецца, што здарэнне адбылося каля будынку банку па вуліцы Макаёнка.