У Баранавічах пакупніка ў краме ўкусіў скарпіён
04.12.2016 10:28
—
Разное
![У Баранавічах пакупніка ў краме ўкусіў скарпіён](http://www.21.by/pub/news/2016/12/1480843600511731.jpg)
У Баранавічах пакупніка ў краме ўкусіў скарпіён. Інцыдэнт адбыўся ў адным з гандлёвых прадпрыемстваў: мясцовы жыхар выбіраў бананы, калі раптам на яго напала экзатычнае павукападобнае. Мужчыну даставілі ў рэанімацыю гарадской лякарні, цяпер стан пацыента здавальняючы.
Як у краму трапіў скарпіён, пакуль невядома. Па гэтым інцыдэнце праводзіцца праверка, паведамляе тэлеканал АНТ.