У Ваўкавыску 6-гадовае дзіця трапіла пад колы на пешаходным пераходзе

Источник материала:  
04.12.2016 11:57 — Разное
У Ваўкавыску 6-гадовае дзіця трапіла пад колы на пешаходным пераходзе
Фота: gaigrodno.by

У Ваўкавыску 6-гадовае дзіця трапіла пад колы “Пежо” на пешаходным пераходзе. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ, здарэнне адбылося раніцай у суботу, 3 снежня. Дзіця ішло ў краму насупраць яго дома па вуліцы Гарбатава. Малы пераходзіў дарогу ў вызначаным месцы, але дзяўчына-кіроўца, якая была за рулём “Пежо”, не дала пешаходу перавагі.

Дзіця шпіталізаванае з пашкоджаннямі. У месцы, дзе адбылося ДТЗ, хуткасць руху транспарту абмежаваная да 40 кіламетраў на гадзіну.

←Легковушка сбила шестилетнего ребенка на пешеходном переходе в Волковыске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика