На пажары пад Віцебскам загінулі двое юнакоў і дзяўчына (фота)
03.12.2016 11:24
—
Разное
Фота: МНС
Тры чалавекі загінулі на пажары ў дачным доме ў вёсцы Кукавячына, што ў Віцебскім раёне. Здарэнне адбылося ў ноч на 3 снежня, прыкладна ў 4.00. Калі на месца прыбылі пажарныя, дом гарэў адкрытым полымем. У калідоры на падлозе знайшлі трупы хлопца 1997 года нараджэння з Віцебска і 18-гадовай жыхаркі Браслава. Затым падчас разбору будаўнічых канструкцыяў знайшлі труп яшчэ аднаго хлопца — 19-гадовага жыхара Віцебска.
Агонь знішчыў дах, столевае перакрыцце, пашкодзіў сцены і маёмасць. Паводле інфармацыі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, разглядаюцца тры версіі пажару: няправільная эксплуатацыя пячнога абсталявання, праблемы з праводкай, неасцярожнасць пры курэнні.
Следчы камітэт ладзіць праверку па факце інцыдэнту.