З'явіліся здымкі з пажару ў бібліятэчным архіве ў Полацку
02.12.2016 15:50
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
З'явіліся здымкі з пажару ў бібліятэчным архіве ў Полацку на вуліцы Гогаля. Ён здарыўся каля 18-й гадзіны ў чацвер, 1 снежня. З цэнтральнай бібліятэкі імя Скарыны (яна займае першы паверх будынка Полацкага гарадскога палацу культуры) былі эвакуяваныя 63 чалавекі, пацярпелых не было.
Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, у памяшканні архіву бібліятэкі была пашкоджанана драўляная падлога, знішчана электрасвяцільня, 20 кніг, пашкоджаная электраправодка. Адзначаецца, што дзякуючы своечасоваму выяўленню ўзгарання і зладжаным дзеянням ратавальнікаў страты ад пажару былі мінімальныя. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.