Пад Жлобінам у яме засыпала мужчыну, які шукаў металалом (фота, відэа)

Источник материала:  
02.12.2016 11:24 — Разное
Пад Жлобінам у яме засыпала мужчыну, які шукаў металалом (фота, відэа)
Фота: mchs.gov.by

Трагічна скончылася для двух прыяцеляў спроба знайсці металалом.

Як паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, удзень 1 снежня ратавальнікі атрымалі выклік да вёскі Нівы Жлобінскага раёна. ім паведамілі, што ў яме, дзе знаходзіўся чалавек, адбылося абсыпанне грунту.

Выявілася, што 31-гадовы і 34-гадовы непрацуючыя прыяцелі выправіліся на месца былой гарадской звалкі ў пошуках металалому, які знаходзіцца ў зямлі. Гэтымі працамі яны займаліся з 28 лістапада. Рыдлёўкамі яны выкапалі яму 3х5 метраў і глыбінёй каля 4 метраў.

У пэўны момант яма абвалілася. У гэты час у ёй знаходзіўся старэйшы з прыяцеляў. Напарнік спрабаваў адкапаць засыпанага таварыша, але праз 27 хвілінаў звярнуўся па дапамогу мужчыны, які праязджаў міма на асабістым аўтамабілі. Той і выклікаў на дапамогу жлобінскім ратавальнікаў.

Прыкладна праз 50 хвілінаў пасля выкліку работнікі МНС з дапамогай рыдлёвак адкапалі засыпанага мужчыну. На жаль, ён быў ужо нежывы.

←АКИТ: В Беларуси возникнет новая точка роста для серого ввоза бытовой техники

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика