У Мінску аўтобус з пасажырамі сутыкнуўся з фурай
01.12.2016 13:47
—
Разное
Фота: tut.by
У Мінску аўтобус з пасажырамі, які рухаўся ў бок Шабаноў, сутыкнуўся з фурай. Здарэнне адбылося раніцай 1 снежня на вуліцы Сяліцкага. На шчасце, пацярпелых не было.
Як паведаміла БЕЛТА прэс-афіцэр ДАІ Завадскога раёна Таццяна Лапко, 56-гадовы кіроўца аўтобуса быў няўважлівы, што і стала прычынай сутыкнення з прыпаркавнай фурай DAF. На яго склалі адміністрацыйны пратакол.