На Гарадзейскім цукровым камбінаце начальнік вытворчасці зваліўся ў кіпень
30.11.2016 17:48
—
Разное

Фота: str3.by
На Гарадзейскім цукровым камбінаце ідзе праверка па факце атрымання апёкаў адным з супрацоўнікаў. Праверку праводзіць Следчы камітэт, перадае БЕЛТА са словаў афіцыйнай прадстаўніцы ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяны Беланог.
Няшчасны выпадак здарыўся 24 лістапада. Як паведамляюць СМІ, 51-гадовы начальнік вытворчасці палез высвятляць прычыну няспраўнасці абсталявання і зваліўся ў ёмістасць з кіпнем. У ёмістасці ў гэты час кіпеў бураковы сок.
Мужчына атрымаў цяжкія апёкі. Яго адразу даставілі ў мясцовы шпіталь. а на наступны дзень перавезлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр у Мінску.