У першы дзень зімы ў Беларусі абяцаюць кароткачасовы мокры снег
30.11.2016 14:33
—
Разное
Фота: БЕЛТА
1 снежня ў нашай краіне чакаецца кароткачасовы мокры снег. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор'е. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер чакаецца заходні, паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра складзе ад нуля да -6, удзень чакаецца ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла.