У Дубровенскім раёне згарэў дзіцячы садок (фота)
30.11.2016 10:42
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
У вёсцы Ляхаўка ў Дубровенскім раёне згарэў дзіцячы садок. У момант узнікнення ўзгарання дзеці (6 чалавек) былі на прагулцы. Пацярпелых няма.
Як інфармуе МНС Віцебскай вобласці, здарэнне адбылося пасля 10-й гадзіны раніцы 29 лістапада. Калі на месца прыехалі ратавальнікі, гарэў дах аднапавярховага будынка. Агонь знішчыў дах, маёмасць, пашкодзіў столевае перакрыцце, сцены.
Прычына пажару яшчэ высвятляецца. Мяркуецца, што прычынай узгарання магло быць парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прыладаў.