У Маладзечне Toyota збіла дзіцячую каляску
Фота: ria.ru
У Маладзечне Toyota збіла дзіцячую каляску. Здарэнне адбылося раніцай 27 лістапада на пешаходным пераходзе на вуліцы Вялікі Гасцінец. 11-гадовы хлопчык выпаў на праезную частку, але сур'ёзных траўмаў не атрымаў. Яго маці адмовілася, каб дзіця шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне.
Як паведаміў сайту kraj.by дзяржінспектар АДАІ Маладзечанскага РАУС Сяргей Барташ, легкавіком кіраваў 63-гадовы мужчына. Ён ехаў з боку Смаргоні ў накірунку Мінска, перад пераходам не заўважыў пешаходаў, але раптоўна аўтамабіль, які ехаў справа, затармазіў. З-за яго з'явіліся жанчына і мужчына з каляскай. Кіроўца таксама пачаў тармазіць, але пазбегнуць сутыкнення не ўдалося. Дарэчы, высветлілася, што ён быў цвярозы. Мужчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.