Адна з жанчын, збітых аўтобусам у Брэсце, памерла ў бальніцы
29.11.2016 14:46
—
Разное
Фота: gaibrest.by
Адна з жанчын, збітых аўтобусам у Брэсце, памерла ў бальніцы. Учора яе шпіталізавалі ў цяжкім стане. Жанчыне было 56 гадоў, інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.
Здарэнне адбылося ў панядзелак каля 13.40 на бульвары Шаўчэнкі. Як паведамляла Еўрарадыё, жанчыны пераходзілі вуліцу па рэгуляваным пешаходным пераходзе (справа налева па ходзе руху аўтобуса), калі трапілі пад гарадскі пасажырскі аўтобус (ім кіраваў 47-гадовы мужчына). Пацярпелых завезлі ў бальніцу. Адной з жанчын аказалі меддапамогу і адпусцілі дахаты, іншую шпіталізавалі, ад атрыманых траўмаў яна памерла ўвечары ў панядзелак.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.