Праверка Мінаблвыканкама: Смерць Папчэні на “бульбе” — вытворчы выпадак

Источник материала:  
29.11.2016 13:15 — Разное
Праверка Мінаблвыканкама: Смерць Папчэні на “бульбе” — вытворчы выпадак
Фота: zelenfermer.ru

Упраўленне адукацыі Мінаблвыканкама правяло праверку па факце смерці на “бульбе” васьмікласніцы Вікторыі Папчэні. Пра гэта на судзе заявіла прадстаўніца аддзела адукацыі райвыканкама Маладзечна Кацярына Трот.

Кацярына Трот: “Няшчасны выпадак адбыўся не падчас вучэбнага працэсу. Гэта працоўны выпадак. Таксама было рэкамендавана прызнаць гэты выпадак вытворчым”.

Суд Маладзечанскага раёна 29 верасня разглядае пазоў бацькі загінулай дзяўчынкі да гаспадаркі, дзе яна была на ўборцы бульбы, з просьбай прызнаць факт працоўных адносінаў. Аддзел адукацыі Маладзечанскага райвыканкама першапачаткова падтрымаў такую пазіцыю. Паводле Кацярыны Трот, дзяцей да працы дапусціла адміністрацыя школы. Аднак у акце праверкі Мінаблвыканкама гаворыцца, што да працы дзяцей дапусціў брыгадзір гаспадаркі. Гэта вынікае з тлумачальнай адной з настаўніц, якая суправаджала дзяцей.

13-гадовая Вікторыя Папчэня загінула на ўборцы бульбы 29 верасня: на полі на яе наехаў МАЗ. Ад траўмаў дзяўчынка сканала на месцы. Крымінальная справа пачатая на кіроўцу аўтамабіля і двух педагогаў, якія суправаджалі школьнікаў "на бульбе".

←Приговор по "делу профессоров БНТУ" фактически остался без изменений

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика