У Мастах на будоўлі загінуў рабочы: на яго звалілася бетонная лесвіца (фота)

Источник материала:  
28.11.2016 10:45 — Разное
У Мастах на будоўлі загінуў рабочы: на яго звалілася бетонная лесвіца (фота)
Фота: sk.gov.by

Мастоўскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на дырэктара прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства. Яго падазраюць у парушэнні правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Падставай стала трагічнае здарэнне, якое адбылося 21 лістапада пры рэканструкцыі будынка пад кавярню. Па версіі праваахоўнікаў, 37-гадовы кіраўнік парушыў правілы бяспекі пры вытворчасці будаўнічых работ. У прыватнасці, работы вяліся без афармлення праектна-0каштарыснай дакументацыі.

Пры гэтым на 54-гадовага мясцовага рабочага, які займаўся тынкоўкай, зваліўся непрымацаваны бетонны лесвічны марш. Ад атрыманых траўмаў мужчына на наступны дзень памёр у шпіталі.

Дарэчы, сёлета кіраўніка ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за самавольнае будаўніцтва, аднак сваёй дзейнасці ён не спыніў. Прычым работнікаў ён наймаў без афармлення працоўных адносінаў. Тэхнікай бяспекі наймальнік асабліва не пераймаўся.

Следства прызначыла шэраг экспертыз. Праваахоўнікі дапытваюць грамадзян, якія працавалі на дастаўцы будаўнічых матэрыялаў, выкананні асобных работ. Таксама высвятляюцца пытанні наконт законнасці рэканструкцыі будынка. Следства збірае матэрыялы, якія характарызуюць асобу падазраванага.

←Рождественский пост начался у православных

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика