На праспекце Незалежнасці ў Мінску сутыкнуліся тры грузавікі, загінуў чалавек
24.11.2016 06:47
—
Разное
Фота: onliner.by
Смяротнае ДТЗ адбылося каля трэцяй гадзіны ночы 24 лістапада на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Як адзначае onliner.by, у раёне развязкі з трасай Калодзішчы — Заслаўе сутыкнуліся тры грузавыя аўтамабілі. Па словах відавочцы, гэта была фура і два аўто, якія належаць гарадскім абслуговым арганізацыям.
На месца выязджалі супрацоўнікі аператыўных службаў, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.
Відавочцы паведамляюць, што адзін з удзельнікаў аварыі загінуў. Гэта рабочы прыкладна 45 гадоў, якога выкінула праз лабавое шкло і заціснула пад машынай.
Ёсць неафіцыйныя звесткі, што ратавальнікі вызвалілі кіроўцу аднаго з аўтамабіляў.