Злоўлены на месцы злачынства злодзей спрабаваў задушыць гаспадыню
23.11.2016 10:01
—
Разное
Фота: ptzgovorit.ru
У Слуцкім раёне беспрацоўны вясковец спрабаваў задушыць аднавяскоўку. Як паведамляе МУС, здарэнне адбылося ў вёсцы Бязверхавічы. 58-гадовы мужчына забраўся ў хату суседкі па вёсцы. Аднак на месцы злачынства яго заспела гаспадыня. Тады зламыснік вырашыў пазбавіцца сведкі і паспрабаваў задушыць яе рэменем.
Праваахоўнікі затрымалі мужчыну. На яго пачалі крымінальную справу за замах на забойства.