У Мінскім раёне з дзіцячага садка эвакуявалі 20 дзяцей (фота)
22.11.2016 10:23
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
У Мінскім раёне ў вёсцы Старое Сяло з дзіцячага садка — сярэдняй школы эвакуявалі 20 дзяцей. Здарэнне адбылося раніцай 21 лістапада. У будынку ў электрашчытавой адбылося задымленне.
Як інфармуе прэс-служба МНС, да прыбыцця ратавальнікаў у будынку нікога з людзей не засталося. Высветлілася, што на першым паверсе адбылося кароткае замыканне ў электрашчытавой. Пацярпелых не было.