За здарэнне на "Беларуськаліі" затрыманы галоўны інжынер будаўнічай арганізацыі

Источник материала:  
21.11.2016 18:47 — Разное
За здарэнне на "Беларуськаліі" затрыманы галоўны інжынер будаўнічай арганізацыі
Фота: str3.by

З акалічнасцямі здарэння на ААТ "Беларуськалій" разбіраюцца супрацоўнікі Следчага камітэта.

Здарэнне адбылося 19 лістапада, як паведамляла Еўрарадыё. Два рабочыя зваліліся з вышыні і атрымалі траўмы. У каментары БелаПАН афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог удакладніла, што пацярпелыя — два цесляры, 19 і 29 гадоў. Яны зваліліся пры дахавых работах на адным з прамысловых складоў. Абодвух шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці пачало крымінальную справу па факце невыканання тэхнікі бяспекі і правілаў правядзення будаўнічых работ. Па падазрэнні ў злачынстве праваахоўнікі затрымалі галоўнага інжынера субпадраднай будаўнічай арганізацыі. Цяпер з ім і пацярпелымі працуюць следчыя.

Гэта трэці з серыі няшчасных выпадкаў на прадпрыемстве за даволі кароткі тэрмін. 14 лістапада ў шахце загінуў 22-гадовы машыніст горна-выемачных машын. 15 лістапада пры абвале страхі быў траўмаваны зменны майстар.

 

←Правительство определило, где будет выставляться Беларусь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика