У Бабруйскім раёне на рыбалцы патанулі бацька і сын
21.11.2016 11:59
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
У Бабруйскім раёне на рыбалцы патанулі бацька і сын. Здарэнне адбылося ў нядзелю, 20 лістапада, на возеры "Тарасава". Рыбакі пайшлі туды раніцай і дахаты ўжо не вярнуліся. Пасля паведамлення пра знікненне 58-гадовага мужчыны і яго 34-гадовага сына на месца прыехалі ратавальнікі. З дапамогай лодкі яны дабраліся да палонкі і знайшлі трупы рыбакоў. Мяркуецца, што яны праваліліся пад лёд у 30 метрах ад берагу.
Бабруйскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.