У Салігорскім і Лагойскім раёне некаторыя населеныя пункты засталіся без святла
20.11.2016 12:53
—
Разное

У Салігорскім і Лагойскім раёне некаторыя населеныя пункты засталіся без электрычнасці. Па стане на 6.00 нядзелі без святла былі 15 населеных пунктаў у Лагойскім раёне, абясточаныя таксама стаялі 2 малочна-таварныя фермы. У Салігорскім раёне святла не было ў вёсцы Севярыны, паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне МНС.
На 20 лістапада ў Беларусі сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з неспрыяльным надвор’ем з дажджымі і моцным ветрам.