У Мінску нецвярозы кіроўца пазадарожніка катаў па горадзе жонку і малых дзяцей
19.11.2016 17:27
—
Разное
У Мінску супрацоўнікі ДАІ затрымалі нецвярозага кіроўцу, які вазіў на сваім пазадарожніку жонку і дваіх малалетніх дзяцей. Парушальніка выявілі каля гандлёвага цэнтру “Замак” на праспекце Пераможцаў, падчас рэйду ў рамках акцыі “Забяспеч бяспеку дзіця ў машыне на 100%”. Інспектары правяралі наяўнасць у машыне прыладаў для перавозкі дзяцей.
У машыне, якая належала гэтаму мужчыне, дзеці і жонка былі на заднім сядзенні, але дзіцячае аўтакрэсла чамусьці ляжала ў багажніку. Апроч таго, у кіроўцы выявілі 0,41 праміле алкаголю — 46-гадовы мужчына патлумачыў, што напярэдадні выпіваў. Парушальніка прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці, паведамляе БЕЛТА.