Затрыманы ў Івацэвіцкім раёне браканьер аказаўся святаром

Источник материала:  
18.11.2016 15:18 — Разное
Затрыманы ў Івацэвіцкім раёне браканьер аказаўся святаром
Здымак з архіву. Фота: nexplorer.ru

У Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці затрымалі браканьера, які на рацэ Шчара займаўся незаконным падводным паляваннем на сома. Як інфармуе Intex-press, парушальнік аказаўся жыхаром Баранавічаў, святаром (якой канфесіі, не паведамляецца). Сігнал пра браканьера паступіў праваахоўнікам ад егера Даманаўскай паляўнічай гаспадаркі. Быў гэта цёмны час сутак, таму на пошук зламысніка спатрэбілася нямала часу. Ён паспеў злавіць аднаго сома вагой каля 5 кг. Брат святара, які быў на беразе, ў незаконных дзеяннях не ўдзельнічаў, паведаміў начальнік Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Вадзім Лішко.

Затрыманы браканьер прызнаўся, што падводнае паляванне з ружжом для яго — хобі. Ён не звярнуў увагу на той факт, што з 1 лістапада лавіць сома забаронена. Баранавіцкаму святару пагражае вялікі штраф (па некаторых звестках, да 1050 рублёў). У яго могуць канфіскаваць зброю і касцюм для падводнага плавання. Пакуль жа праводзіцца праверка.

←Лукашенко приветствует готовность Катара работать в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика