У Мінскім раёне грузавік пратараніў легкавік з дзецьмі (фота)
17.11.2016 11:35
—
Разное
Фота: ДАІ
У Мінскім раёне грузавік Mercedes-Benz Atego (ім кіраваў 55-гадовы мужчына) пратараніў легкавік Toyota Avensis з дзецьмі, які стаяў з уключанай аварыйнай сігналізацыяй, паведамляе прэс-служба УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама. Здарэнне адбылося каля 7.45 ў сераду, 16 лістапада, на 13-м кіламетры аўтадарогі Слабада — Паперня. У выніку ДТЗ траўмы атрымалі 59-гадовы кіроўца легкавіка, 11-гадовы хлопчык і 17-гадовая дзяўчына, іх шпіталізавалі. Шпіталізацыя 14-гадовай дзяўчынцы, якая таксама была ў аўтамабілі, не спатрэбілася.
Адзначаецца, што і кіроўцы, і пасажыры былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.