У Кобрынскім раёне пад коламі грузавіка загінуў 21-гадовы матацыкліст
17.11.2016 07:06
—
Разное
Фота: gaibrest.by
У Кобрынскім раёне пад коламі грузавіка загінуў 21-гадовы матацыкліст. Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 16 лістапада каля вёскі Альхоўка. Жыхар Маларыцкага раёна рухаўся на матацыкле "ММВЗ" па заснежанай дарозе, на рулі вісеў мех з кормам. У нейкі момант малады чалавек не саўладаў з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Там ён патрапіў пад "ГАЗ", якім кіраваў 32-гадовы мужчына. Матацыкліст атрымаў цяжкія траўмы (у яго ад удару раскалоўся шлем) і памёр на месцы.
Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, загінулы не меў права на кіраванне матацыклам, а сам транспартны сродак не быў зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку.