У Віцебску 4 жанчыны захапілі трамвай і прымусілі іх везці дахаты
Здымак з архіву. Фота: vitebskcity.by
У Віцебску ўвечары 4 жанчыны захапілі трамвай і прымусілі іх везці дахаты. Апісанне гэтага здарэння з'явілася ў ЖЖ. Сведка піша, што трамвай спыніўся, паколькі наперадзе была аварыя, усім пасажырам прапанавалі выйсці. Неўзабаве зламаны трамвай адвезлі ў дэпо і шлях аказаўся вольны, аднак трамвай, на якім ехалі жанчыны, збіраўся адправіцца ў дэпо. Пасажыркі запатрабавалі, каб ён вёз іх па ранейшым маршруце. Адзначаецца, што на маршрутках дабрацца дахаты адтуль яны не маглі, адзіны аўтобус трэба было чакаць яшчэ доўга. Жанчыны патэлефанавалі ў дыспетчарскае дэпо і выказалі "ўсё, што думаюць наконт вырашэння гэтай праблемы".
Кіроўца і кандуктар палохалі жанчын міліцыяй, але тыя не адмовіліся ад сваіх патрабаванняў. У выніку, пасля размовы з дыспетчарам, трамвай завёз пасажырак дахаты. Ці зацікавіліся імі праваахоўнікі, пакуль невядома.