У Камянецкім раёне аўтамабіль падчас абгону сутыкнуўся з дрэвам, двое загінулых
14.11.2016 16:04
—
Разное

Фота: gaibrest.by
Раніцай 14 лістапада ў Камянецкім раёне ў вёсцы Ставы аўтамабіль "Фольксваген Пасат" падчас абгону выехаў на сустрэчную паласу. Кіроўца не саўладаў з кіраваннем, у выніку чаго легкавік сутыкнуўся з плотам, а пасля — з дрэвам. Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, 20-гадовыя кіроўца і пасажыр загінулі на месцы, яны не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.
Адзначаецца, што вадзіцель не меў права на кіраванне, ён ніколі не атрымліваў вадзіцельскае пасведчанне.