ДАІ злавіла бяспраўніка, які выпіў і ехаў па "дагонку"

Источник материала:  
14.11.2016 08:00 — Разное
ДАІ злавіла бяспраўніка, які выпіў і ехаў па "дагонку"

У аграгарадку Новы Двор пад Мінскам 12 лістапада інспектары ДАІ затрымалі вельмі п'янага кіроўцу аўтамабіля "Нісан": у яго крыві было 4,5 праміле алкаголю. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Мінаблвыканкама.

Як выявілася, у 28-гадовага мужчыны не было пры сабе дакументаў на аўтамабіль, і ён не меў права кіраваць. Па словах парушальніка, прыкладна за гадзіну да паездкі ён выпіў 250 г гарэлкі. Даішнікі спынілі яго падчас паездкі ў краму, дзе ён намерваўся купіць яшчэ выпіўкі.

Аўтамабіль дастаўлены на ахоўную стаянку: ён будзе канфіскаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам, бо гэтае парушэнне мужчына ўчыніў паўторна. Пачынаючы з 2006 года кіроўцу шэсць разоў затрымлівалі за рулём у п'яным выглядзе і тройчы прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за гэтае самае парушэнне.

←"Свое дело". Как живет ипэшник-эвакуаторщик: "Не ем колбасу и езжу в Испанию"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика