40 кватэраў у Мінску пасля пажару суткі заставаліся без электрычнасці (фота)
14.11.2016 09:01
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
Пажар у пад'ездзе шматкватэрнага дома па вуліцы Лабанка больш як на суткі пакінуў жыхароў 40 кватэраў без электрычнасці.
Як паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, выклік ратавальнікам паступіў каля 10-й гадзіны раніцы 12 лістапада. Паведамлялася пра моцнае задымленне ў пад'ездзе. На месцы здарэння ратавальнікі выявілі, што загарэлася праводка ў электрашчытах другога пад'езда дзесяціпавярховага жылога дома.
Агонь пашкодзіў электрашчыты, праводка, пад'езд быў закураны. Аднавіць электразабеспячэнне ўдалося толькі на наступны дзень у 16.40.
Меркаванай прычынай здарэння называюць кароткае замыканне.