У Любанскім раёне лякарня ледзь не засталася без ацяплення

Фота мае ілюстратыўны характар
У Любанскім раёне лякарня ледзь не засталася без ацяплення. Здарэнне адбылося позна ўвечары 12 лістапада ў вёсцы Сосны, дзе ёсць участковая медустанова — падраздзяленне Любанскай раённай лякарні. У 21.40 паступіла паведамленне пра разрыў цеплаабменніка ацяпляльнага катла на цвёрдым паліве.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, разбурэнняў ці іншых пашкоджанняў у будынку кацельнай няма. У 23.30 лякарню падключылі да рэзервовага катла, а ў 23.47 ацяпленне падалі ў поўным аб’ёме, перадае прэс-служба МНС.
Прычынай інцыдэнту могла стаць механічная зношанасць вентыльнай засаўкі.
Здарэнні, звязаныя з сістэмамі ацяплення, адбываліся за мінулыя суткі і ў іншых рэгіёнах краіны: у Лідзе часова спыняліся катлы на ЦЭЦ, у Столінскім раёне з-за парушэнняў правілаў выкарыстання цеплагенеручых прыладаў і печаў адбыліся два пажары ў прыватных дамах.