У Мінску паранілі нажом двух таксоўцаў (фота, відэа)

Источник материала:  
10.11.2016 19:44 — Разное
У Мінску паранілі нажом двух таксоўцаў (фота, відэа)

Мінская міліцыя шукае мужчыну, які ўчыніў два напады на таксоўцаў — 7-га і 9 лістапада.

ГУУС Мінгарвыканкама паведамляе, што ў абодвух выпадках мужчына ехаў з Фрунзенскага ў Ленінскі раён сталіцы. Таксоўку ён не выклікаў, а браў, як кажуць, "ад борта". Прыехаўшы на канчатковы прыпынак, мужчына з задняга сядзення біў кіроўцаў нажом і спрабаваў забраць грошы. Адзін з таксоўцаў, нягледзячы на раны, змог аказаць супраціў. Паводле неўдакладненай інфармацыі tut.by, адзін з кіроўцаў пасля нападу знаходзіцца ў рэанімацыі.

Прыкметы нападніка: на выгляд 25-30 гадоў, рост каля 170 см, валасы цёмныя, доўгія (могуць быць сабраныя ў пучок). Твар нападніка парос шчацінай. Мужчына быў апрануты ў кароткую куртку да пояса, цёмныя штаны або джынсы, цёмны абутак.

Афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксей Клімовіч паведаміў у каментары tut.by, што з нагоды нападаў праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.

←Трамп пообещал закрыть США для иностранных IT-специалистов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика