У Камянецкім раёне паляўнічы з сабакам знаходзіўся ў калодзежы 10 гадзін

Источник материала:  
09.11.2016 15:02 — Разное
У Камянецкім раёне паляўнічы з сабакам знаходзіўся ў калодзежы 10 гадзін
Здымак з архіву. Фота: МНС

У Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці паляўнічы з сабакам знаходзіўся ў 7-метровым калодзежы 10 гадзін. Мужчына прастаяў увесь гэты час па пояс у вадзе.

Як інфармуе тэлеканал АНТ, увечары паляўнічы не заўважыў у траве закінуты калодзеж і зваліўся ў яго. Ён не змог самастойна патрапіць на паверхню, а мабільны тэлефон не лавіў сігнал сувязі. Сабака не пакінуў свайго гаспадара і скокнуў за ім у калодзеж.

Уначы ў міліцыю звярнуўся жыхар Камянца, які паведаміў пра знікненне пляменніка, які не вярнуўся з палявання. Патэлефанавала ў міліцыю і жонка зніклага. Было створана некалькі пошукавых груп з міліцыянераў і ратавальнікаў. Раніцай яго знайшлі. З калодзежа мужчыну і сабаку дасталі супрацоўнікі МНС. Паляўнічы з пераахалоджаннем трапіў у бальніцу, а сабака не пацярпеў.

←18-летний дебютант НХЛ оформил второй хет-трик с начала сезона и возглавил снайперскую гонку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика