Два чалавекі пацярпелі з-за выбуху газавай пліты на Стаўбцоўшчыне
09.11.2016 10:00
—
Разное
![Два чалавекі пацярпелі з-за выбуху газавай пліты на Стаўбцоўшчыне](http://www.21.by/pub/news/2016/11/1478683115914374.jpg)
Фота: mchs.gov.by
Каля 8-й гадзіны раніцы 8 верасня ратавальнікі Стаўбцоўскага раёна атрымалі ад медыкаў, што ў прыёмнае аддзяленне лякарні паступілі жанчына і мужчына з вёскі Заямнае. У іх былі апёкі рознай ступені цяжкасці.
Як выявілася, 58-гадовы гаспадар дома зранку распальваў газавую пліту, і ў ёй нечакана загарэлася газапаветраная сумесь. Мужчына атрымаў апёкі твару, абедзвюх кісцяў рук, спіны, абедзвюх ступакоў 1-й, 2-й і 3-й ступеня. У яго абгарэла 25% цела.
Яго жонка атрымала апёкі твару, абедзвюх кісцяў рук 1-й, 2-й і 3-й ступені. У яе абгарэла 15% цела. Абоіх шпіталізавалі ў рэанімацыю ў цяжкім стане.
Пасля ўспышкі далейшага пажару не было. Паводле папярэдніх высноваў экспертаў, успышка адбылася ў выніку нявыключанай духоўкі ў газавай пліце.