Следчы камітэт апублікаваў відэа з аўтааварыі ў Пастаўскім раёне

Источник материала:  
09.11.2016 11:44 — Разное
Следчы камітэт апублікаваў відэа з аўтааварыі ў Пастаўскім раёне
Фота: sk.gov.by

Следчы камітэт абнародаваў відэа з ДТЗ, якое адбылося 6 лістапада ў Пастаўскім раёне Віцебшчыны.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўтааварыі загінулі тры чалавекі — 43-гадовая маці і двое яе дарослых дзяцей. За рулём аўтамабіля "Рэно Лагуна" быў яе 22-гадовы сын. Акрамя таго, пасажырам аўто была 17-гадовая дачка жанчыны.

Паведамляецца, што кіроўца "Рэно" не ўлічыў ўмовы надвор'я і дарожныя ўмовы, таму не абраў бяспечную хуткасць руху. Аўтамабіль занесла на дарозе і вынесла на сустрэчную паласу. Там ён урэзаўся ў фуру "Івека Еўратэх", якая рухалася насустрач яму.

Выявілася, што загінулы кіроўца "Рэно" меў пасведчанне кіроўцы шэрагу катэгорый (B, C, D, BE, CE, DE, AM), якое атрымаў у лютым 2016 года.

Следчыя пачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб. Спецыялісты правялі агляд месца здарэння. Прызначаныя судова-медыцынская і аўтатэхнічная экспертызы, дапытаныя сведкі ДТЗ.

←Дональд Трамп победил в президентских выборах США

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика