У Мінскім раёне мужчына абліў бензінам работніц прадпрыемства і хацеў падпаліць

Источник материала:  
08.11.2016 19:27 — Разное
У Мінскім раёне мужчына абліў бензінам работніц прадпрыемства і хацеў падпаліць
Фота: uvd-mo.gov.by

У Мінскім раёне мужчына абліў бензінам работніц сельгаспрадпрыемства і хацеў іх падпаліць. Ён прыйшоў на працу да сваёй жонкі, каб пагаварыць пра аднаўленне сямейных адносін. Аднак няўдала, стварылася канфліктная сітуацыя. Мужчына стаў пагражаць, што спаліць яе разам з сабой, паказаў 5-літровую ёмістасць з бензінам.

Неўзабаве зламыснік пачаў дзейнічаць — абліў бензінам сваю жонку. За яе заступіліся некалькі яе калег па працы, мужчына абліў і гэтых жанчын. Калі ён дастаў запалкі, спалоханыя жанчыны кінуліся наўцёкі. Мужчына спрабаваў іх дагнаць, але быў спынены работнікамі прадпрыемства, якія выклікалі міліцыю. Праваахоўнікі затрымалі хулігана. У яго адносінах распачалі крымінальную справу за пагрозу забойствам, праводзіцца расследаванне, інфармуе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.

←Лабрадор-предсказатель Томсон назвал следующего президента США

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика