Расіянін узяў крэдыты і спрабаваў уцячы праз Беларусь у Еўрасаюз
08.11.2016 17:35
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: Fotolia
Расіянін узяў крэдыты і спрабаваў нелегальна ўцячы праз Беларусь у Еўрасаюз. 32-гадовага мужчыну з Рэспублікі Комі затрымалі беларускія памежнікі ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. У яго не было пры сабе дакументаў, якія засведчылі б асобу.
Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, высветлілася, што мужчына — жыхар горада Вуктыл. Ён страціў працу і не мог разлічыцца па раней атрыманых крэдытах. Гэта і падштурхнула яго да ўцёкаў за мяжу.
На грамадзяніна Расіі склалі адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне мяжы, парушэнне памежнага рэжыму і правіл знаходжання ў нашай краіне. Яго дэпартуюць у Расію і забароняць яму наведваць Беларусь на працягу 5 гадоў.