З-за ўзгарання на АТС у двух раёнах Мінска могуць не працаваць тэлефоны
08.11.2016 18:50
—
Разное
Фота: Мінск-навіны
З-за ўзгарання на АТС у Ахоцкім завулку ў двух раёнах Мінска (Партызанскім і Завадскім) могуць не працаваць стацыянарныя тэлефоны. Пра гэта ў Twitter паведамляюць ратавальнікі. У другой палове дня 8 лістапада вядуцца аднаўленчыя работы. Калі яны скончацца, пакуль невядома.
Адзнаецца, што здарэнне на мабільную сувязь у згаданых раёнах не паўплывала.