У ноч на сераду па поўначы Беларусі чакаецца да -13 градусаў

Источник материала:  
08.11.2016 13:03 — Разное
У ноч на сераду па поўначы Беларусі чакаецца да -13 градусаў
Фота: БЕЛТА

9 лістапада ў Беларусі прагназуюцца мокры снег і дажджы. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы — пераважна без ападкаў. Зранку і ўдзень на большай частцы Беларусі прагназуецца мокры снег і дождж, па поўдні — моцныя ападкі. У асобных раёнах сіноптыкі абяцаюць туман, слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіцу.

Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, днём усходні, паўночна-ўсходні 5-10 метраў за секунду, месцамі парывы ​​да 14 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра чакаецца ад -2 да -7. Па Віцебскай вобласці ўначы прагназуецца 8-13 марозу, у паўднёвых раёнах — каля нуля. Удзень температура паветра будзе ў дыяпазоне ад 1 градуса марозу да 5 градусаў цяпла, па поўначы — -2...-3.

←Беларусь стала лучшей страной с агротуризмом по версии National Geographic Россия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика