8 лістапада курс долара ў Беларусі працягнуў рост

Источник материала:  
08.11.2016 13:36 — Разное
8 лістапада курс долара ў Беларусі працягнуў рост
Фота: svaboda.org

У аўторак, 8 лістапада, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара працягнуў расці — з 1,9052 да 1,9062 беларускага рубля, курс еўра панізіўся — з 2,1152 да 2,1064 рубля. За 100 расійскіх рублёў у аўторак даюць 2,9909 беларускага (у пятніцу — 2,9893).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 4 лістапада курс долара вырас з 1,9039 да 1,9052 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,1157 да 2,1152 рубля. За 100 расійскіх рублёў давалі 2,9893 беларускага (у чацвер — 2,9996).

←"Доктор Стрэндж" сохранил лидерство в минском прокате, а в США стартовал лучше ожидаемого

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика