Пад Масквой у аварыю трапіў мікрааўтобус з беларускімі прадпрымальнікамі

Источник материала:  
08.11.2016 14:01 — Разное
Пад Масквой у аварыю трапіў мікрааўтобус з беларускімі прадпрымальнікамі

У ноч на 8 лістапада пад Масквой у аўтааварыю трапіў мікрааўтобус "Мерседэс Спрынтар", які ехаў з Беларусі, паведамляе gaibrest.by.  

ДТЗ адбылося каля 4-й гадзіны раніцы. Паводле звестак ДАІ, кіроўца мікрааўтобуса заснуў за рулём. У выніку транспарт сутыкнуўся з фурай "MAN" пад кіраўніцтвам 30-гадовага мужчыны.

Пры аўтааварыі пацярпелі кіроўца і сем пасажыраў мікрааўтобуса: яны атрымалі траўмы галавы, раны і пераломы. Усіх пацярпелых даставілі ў лякарню Рузскага муніцыпальнага раёна Маскоўскай вобласці. 

Як паведаміў лідар аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" Анатоль Шумчанка, у мікрааўтобусе ехалі ў Маскву беларускія прадпрымальнікі. Шумчанка распавёў Еўрарадыё, што аднаго з пацярпелых прааперавалі. У другога трэшчына ў пазваночніку — ногі зараз перабінтаваныя, але рухаюцца.

Паведамляецца, што сярод пацярпелых тры жыхаркі Кобрына (43, 38 і 48 гадоў), 65-гадовая брэстаўчанка, 52-гадовая жыхарка Пружанаў, 56-гадовая жыхарка пасёлка Калінінец Маскоўскай вобласці, а таксама два жыхары Брэста (52 і 30 гадоў).

Паведамляецца, што кіроўца фуры не пацярпеў.

←Представитель Компартии: Ленин сохранил белорусам язык и культуру

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика