Пад Віцебскам лоб у лоб сутыкнуліся два "Форды", ёсць пацярпелыя (фота)

Источник материала:  
08.11.2016 07:54 — Разное
Пад Віцебскам лоб у лоб сутыкнуліся два "Форды", ёсць пацярпелыя (фота)
Фота: БЕЛТА

Пры лабавым сутыкненні аўтамабіляў "Форд" у Віцебскім раёне пацярпелі два чалавекі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў часовы выканаўца абавязкаў начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

ДТЗ адбылося ўвечары 6 лістапада каля аграгарадка Ноўка.25-гадовы кіроўца "Форда Фіесты" на аўтадарозе Віцебск-Полацк пайшоў на абгон, але не ўлічыў ўмовы надвор'я. Калі аўтамабіль вяртаўся на сваю паласу руху, малады чалавек не справіўся з кіраваннем: яго аўто занесла на сустрэчную паласу, і ён лоб у лоб сутыкнўся з "Фордам Сьера".

35-гадовы кіроўца "Форда Сьера" і яго пасажырка атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя ў Віцебскую абласную клінічную лякарню. Як падкрэсліў прадстаўнік ДАІ, на адным з аўтамабіляў на пярэдняй восі стаялі летнія шыны, а на задняй — зімовыя.

←Хоккеисты "Шахтера" выиграли у "Витебска" и поднялись на второе место в таблице

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика