"Украэрарух": Дыспетчар вярнуў самалёт "Белавіі" згодна з міжнароднай практыкай

Источник материала:  
08.11.2016 08:44 — Разное
"Украэрарух": Дыспетчар вярнуў самалёт "Белавіі" згодна з міжнароднай практыкай
Фота: wrs.com.ua

Украінскі дыспетчар, які казаў пра магчымасць перахопу беларускага "Боінга" ваеннай авіяцыяй, дзейнічаў у адпаведнасці з міжнароднай практыкай. Пра гэта гаворыцца ў адказе кампаніі "Украэрарух", які атрымаў тэлеканал 112.ua.

"У "Украэрарух" паступіла інфармацыя пра неабходнасць вярнуць самалёт рэйса BRU840 авіякампаніі "Белавія" ў сувязі з пагрозай нацыянальнай бяспецы Украіны, што і было выканана. Дыспетчар абслугоўвання паветранай прасторы дзейнічаў у інтарэсах нацыянальнай бяспекі Украіны і ў адпаведнасці з міжнароднай практыкай", — гаворыцца ў дакуменце.

Здарэнне адбылося 21 кастрычніка. Самалёт кампаніі "Белавія", які вылецеў з Кіева ў Мінск, атрымаў загад вярнуцца ў аэрапорт "Жуляны". Украінскі дыспетчар паведаміў, што пры адмове ад падпарадкавання ў паветра можа быць узнятая ваенная авіяцыя для перахопу.

У "Жулянах" з борта беларускага самалёта знялі вядомага антымайданаўца Армена Марцірасяна, асобай якога цікавілася Служба бяспекі Украіны. Пасля гэтага беларускі самалёт бесперашкодна вылецеў у Мінск. Дарэчы, Марцірасян прыляцеў у беларускую сталіцу наступным рэйсам.

МЗС Беларусі выступіў з дыпламатычнай нотай з нагоды інцыдэнту. Афіцыйны Кіеў пакуль не даў ніякага адказу. У СБУ кажуць, што не давалі ўказанняў наконт ваеннай авіяцыі, і тлумачаць усё "чалавечым фактарам". Ва Украіне заяўляюць, што вядзецца афіцыйнае расследаване інцыдэнту.

Кіраўніцтва "Белавіі" паведамляла, што ўкраінскі бок пагадзіўся выплаціць матэрыяльную кампенсацыю. Яна будзе даволі невялікай.

←Советы адвоката: что делать, если руководитель заставляет вас выполнять чужие обязанности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика