Адвакатку выпадкова закрылі на балконе, а мінакі абрабавалі яе офіс

Источник материала:  
04.11.2016 18:33 — Разное
Адвакатку выпадкова закрылі на балконе, а мінакі абрабавалі яе офіс
Здымак з архіву. Фота: flickr.com

У Жлобіне адвакатку выпадкова закрылі на балконе, на які яна выйшла з офіса папіць кавы (дырэктар фірмы, дзе жанчына арандуе плошчу для сваёй дзейнасці, сыходзячы, замкнуў балконныя дзверы). У памяшканні нікога не было, жанчына не захапіла з сабой мабільны тэлефон, таму яна папрасіла ёй дапамачы мінакоў.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, міма праходзіла кампанія маладых хлопцаў, якія пачулі просьбу аб дапамозе. Жанчына папрасіла іх зайсці з адваротнага боку дома ў офіс і адчыніць дзверы. Маладыя людзі зайшлі ў памяшканне, але адвакатку з балкона не выпусцілі — пачалі аглядаць офіс. Адзін з іх узяў са стала ноўтбук, пасля чаго ўсе сышлі.

Дзверы балкона пазней адчыніў адзін з кліентаў адвакаткі, якому быў прызначаны час прыёму. Жанчына звярнулася ў міліцыю. Рабаўніка ўдалося хутка апазнаць, паколькі раней 23-гадовы хлопец неаднойчы трапляў за краты. Ён вызваліўся толькі 1 кастрычніка, а ўжо зноў знаходзіцца пад вартай. Скрадзены ноўтбук знайшлі па месцы яго жыхарства і вярнулі адвакатцы. Па факце рабавання распачалі крымінальную справу.

←Итоги недели: очереди на границе с Польшей, "Лiстапад" и иск Мартиросяна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика