У Салігорскім раёне ўратавалі рыбака, які заблытаўся ў сетцы

Источник материала:  
02.11.2016 11:56 — Разное
У Салігорскім раёне ўратавалі рыбака, які заблытаўся ў сетцы

У Салігорскім раёне ўратавалі мужчыну, які заблытаўся ў рыбалоўнай сетцы і ледзь не патануў. Здарэнне адбылося позна ўвечары 1 лістапада — у МНС паступіла інфармацыя, што на рацэ Случ у пасёлку Старобін тоне чалавек.

Выратавальнікі дапамаглі мужчыне выбрацца з вады пры дапамозе выратавальнай дошкі. Затым пацярпелага перадалі брыгадзе хуткай дапамогі, якая даставіла яго ў лякарню з пераахаладжэннем.

Гэта беспрацоўны грамадзянін 1963 года нараджэння. Ён ставіў на рацэ сетку для рыбы, але заблытаўся ў ёй і не мог выбрацца на бераг самастойна, паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне МНС.

←В Минске впервые пройдет "Ресторанная ночь": можно попробовать себя в качестве шеф-повара

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика