У Мазыры жанчына пакусала міліцыянта падчас сямейнага скандалу

Источник материала:  
02.11.2016 08:29 — Разное
У Мазыры жанчына пакусала міліцыянта падчас сямейнага скандалу

Жыхарка Мазыра пакусала ўчастковага міліцыянта, які прыехаў на шараговы сямейны скандал. У сварцы маладых мужа і жонкі актыўны ўдзел брала цешча, менавіта яна і аказала такі незвычайны супраціў супрацоўніку міліцыі.

У дачыненні да жанчыны распачатая крымінальная справа. Ёй пагражае да двух гадоў зняволення.

Як паведамляе тэлеканал Мазыр, у раённым цэнтры павялічылася колькасць выпадкаў аказання супраціву супрацоўнікам праваахоўных органаў. У 2016 годзе такіх фактаў зафіксавана ўжо больш за 200.

 

←"Большая перемена": как переквалифицироваться из директора фирмы в мастера маникюра и не пожалеть

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика